Kishore Kumar Hits

J:МОРС - Дзесьці lyrics

Artist: J:МОРС

album: Электричество


Дзесьці на шары ў абшары, мне помніцца
Паміж паўдневым і паўночным полюсам
Хлопчык з дзяўчынкай дыхалі ветрам
Ды пакахалі, напэўна, ад гэтага
Марылі мары, гулялі ў мафію
Ды выдумлялі сабе біяграфіі
Спалі на кафлі ў ваннай у спякоту
Жылі і не ведалі, што будзе потым
Але у яе вачах – выйсце
У яго вачах – толькі выхад на дах
Аднойчы ўсе скончыцца раптам
Напэўна, не так, як чакаць было варта
Ей будзе няемка, ен будзе трымацца
Да самых апошніх прыдуманных словаў
І доўга яшчэ будзе весці з гудкамі размову
І доўга яшчэ будзе весці з гудкамі размову
Дзесьці...
Дзесьці ў абшары на шары, мне помніцца
Паміж паўдневым і паўночным полюсам
Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне
Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе
Яно пажыло ды растала ў паветры
Забытае так незваротна сусветам
Яе нехта бачыў аж па-за экватарам
Ен трапіў ў ЧАЭС ды памер ліквідатарам
Але у яе вачах – выйсце
У яго вачах – толькі выхад на дах
Аднойчы ўсе скончылась раптам
Напэўна, не так, як чакаць было варта
Ей стала няемка, а ен усе трымаўся
Да самых апошніх прыдуманных словаў
І потым працягваў доўга з гудкамі размову
І потым працягваў доўга з гудкамі размову

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists