Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчуць карагоды Ланцугі ў начы адліваюць златам Воран там крычыць з воўкам родным братам Палыхае там вогнішча да неба П'юць яны віно заядаюць хлебам Песні ім пяюць старыя цыганкі Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланка! Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім не трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары! Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля! ♪ Напілісь быкі, скачуць па краіне Топчуць ручнікі капытамі ў гліне Скачуць па дварах, адчыняюць хаты Хто не пахаваўся – будзе вінаватым! Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім не трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары! Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля! ♪ Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары! Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля! Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары! Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!