Я бацькам ніколі не назаву Таго, хто спусціў сваіх псоў На маці маю, на малую сястру На верных маіх братоў Хто ворагам лічыць усіх, хто жадае Краіне сваёй лепшай долі Хто супраць кветак зброю ўзняў Мне бацькам не будзе ніколі Бацька ў мяне адзін Пахаваны ў зямлі І другім ужо не будзе Калі ёсць такі Хто катуе свой народ Пазбаўляе волі Вось такім не будзе бацькам Для мяне ніколі ♪ Язык не павернецца бацькам назваць Таго, хто чужым будзе вечна Я бацькам клічу толькі таго З кім побач было мне бяспечна Калісці ў дзяцінстве мне тата казаў Сціскаючы моцна далоні: Ведай мой сын, у цябе я адзін І іншых не будзе ніколі Бацька ў мяне адзін Пахаваны ў зямлі І другім ужо не будзе Калі ёсць такі Хто катуе свой народ Пазбаўляе волі Вось такім не будзе бацькам Для мяне ніколі ♪ Я бацькам ніколі не назаву Таго, хто пайшоў супраць Бога Сумленне за грошы хто прадае Не мае нічога святога ♪ Бацька ў мяне адзін Пахаваны ў зямлі І другім ужо не будзе Калі ёсць такі Хто катуе свой народ Пазбаўляе волі Вось такім не будзе бацькам Для мяне ніколі