Kishore Kumar Hits

Nevika - БЕЗ ЦЯБЕ lyrics

Artist: Nevika

album: БЕЗ ЦЯБЕ


Гэта лета кранае за плечы, а я не магу
Я помню апошні вечар, хапалі наляту
Пялёсткі ў свае кішэні на роверы з табой
Ты мой, ты мой быў
А цяпер глядзіш у зусім чужыя вочы
Не знойдзеш мяне ты ў іх, калі захочаш
Я цябе ўратую, але не ведаю, дзе ты
Цяпер дзе ты
Я без цябе смалю
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе, але дзверы на заслоне
Начаплю сёння лепшыя пацеркі
Пайду гуляць
На вуліцах Мінска пад ліхтарамі буду ззяць
І самая лепшая кава не дазволіць спаць, не спаць, не спаць
Я такія выслоўі прыгожыя чула ў кіно
І мне тое ж самае ты шаптаў, толькі даўно
Як жа не вясціся мне на такіх шпакоў, як ты
Але адкажы, чаму
Я цябе чакала ў нашым месцы, дзе даўно
Кахання месяц плаўна ў поўню перайшоў
І мне здавалася, што гэта назаўжды, сапраўдны ты
Без цябе шпацыраваць незвычна
І засталіся са мной дрэнныя звычкі
Што дакладна мяне згубяць
Ці знарок звядуць с табой
Звядуць з табой
Я без цябе смалю,
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе, але дзверы на заслоне

Я без цябе смалю,
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе, але дзверы на заслоне

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists