Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, - Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях Ў белай пене праносяцца конi Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць - Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць У бязьмерную даль вы ляцiце А за вамi, прад вамi - гады Вы за кiм у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi ўздагон Што забылi цябе, адраклiся Прадалi i аддалi ў палон? Што забылi цябе, адраклiся Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць Ў белай пене праносяцца конi Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць - Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць Мацi родная, Мацi-краiна! Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль... Ты прабач, Ты прымi свайго сына За Цябе яму ўмерцi дазволь! Ўсё лятуць i лятуць тыя конi Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць