Дзяцінства прайшло на Проспекте. З Шанхаем і луніскімі біліся старшыя. HMR — сила! — маляваў на плоце. Шаўчук і Цой на бабіне. І піва ў трохлітровых банках, І першы фінгал ад гапаты. Шчырыя акорды анарха-панка. З сэканда блакітныя Камэлоты. Гародня! Жыву ў Гародні! Усе дарогі вядуць ня ў Рым, Яны вядуць да цябе. Гародня! Памру ў Гародні! Усе шляхі вядуць ня ў Менск, Яны вядуць да цябе! Супраць ГЭС на Арапцы, Забівон на Савецкай з РНЕ. Дрыгва-футбол у Калоскім парку, Тусы ў Клетке і кофейне. Шэрая пляма Тызэнгаўза плошчы, Сьвятога Губэрта алень, Сьціплая прыгажосьць Каложы, Фары Вітаўта змрочная цень. Гародня! Жыву ў Гародні! Усе дарогі вядуць ня ў Рым, Яны вядуць да цябе. Гародня! Памру ў Гародні! Усе шляхі вядуць ня ў Менск, Яны вядуць да цябе! І можна гадаць на кававай гушчы, Шукаць канцы ў мутнай вадзе. Я ня ведаю чаму гэты горад У маім сэрцы і галаве. Магчыма, таму, што тут нарадзіўся, Магчыма, таму што вучыўся і жыў. Але ўпэўнены: хто бачыў гэты горад, Адразу таксама яго палюбіў! Гародня! Жыву ў Гародні! Усе дарогі вядуць ня ў Рым, Яны вядуць да цябе. Гародня! Памру ў Гародні! Усе шляхі вядуць ня ў Менск, Яны вядуць да цябе!