Kishore Kumar Hits

Dzieciuki - Надпіс на каменні над крыніцай lyrics

Artist: Dzieciuki

album: Радыё Harodnia


Ворагі хмарай сьмяротнай зьнішчыць ішлі, і тады
Наша зямля бараніла зьнямоглых сыноў, і зноў
Ў нэтры яе адыходзілі храмы і гарады
Білі крыніцы адтуль і даносіла водгук званоў
Ў нэтры яе адыходзілі храмы і гарады
Білі крыніцы адтуль і даносіла водгук званоў
Ў кожнай крапліне жыцьцё незгасальна зьвініць, зьвініць
Душы забітых – аблокі – вітаюць зару, зару
Дзе мірыяды чужынцаў? – Спытай у слабенькіх крыніц!
І ў акіяна, якому імя – Беларусь
Дзе мірыяды чужынцаў? – Спытай у слабенькіх крыніц!
І ў акіяна, якому імя – Беларусь.
Зь цемрай, са стальлю, з хлусьнёй крывадушнаю йшлі, ішлі
Але Зямля, і Вада, і Дабро скаранялі той зброд
Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі, зямлі
Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ
Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі, зямлі
Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ
Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі
Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists