Ты цяпер не адзін — да народу вяртаецца вера У другое жыцьцё. Прэч маўклівасьць і згоду сваю! І да нашых мясьцін набліжаецца час касінераў І наступіць на горла аднойчы мой люд гадаўю! Нам ня трэба дазволу... Мільёны забітых за намі Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі І гудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі А нашчадкі паўстанцаў зьбіраюцца зноў на зямлі Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі, гэтай зямлі Зноў нас будуць душыць з дапамогай глухіх і спакойных Мы яшчэ павандруем далёка за Нёман і Сож Калі час касінераў заменіцца часам бяззбройных Калі час безгаловых цялём папляцецца пад нож Зноў шалёных няма! Без гарантыі кроку ня ступяць І ня вераць нікому, і слова сказаць не даюць Гэта наша зямля, гэта нашы адданасьць і тупасьць Калі ў зьбітыя душы яшчэ дадаткова плююць Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі, гэтай зямлі