Kishore Kumar Hits

КРАМА - Будзь разам з намі - Live lyrics

Artist: КРАМА

album: Наваполацкі канцэрт


Я гляджу ў неба
Сэрца б'ецца толькі думкай адной.
Я гляджу ў неба
Там шлях апошняй песні маёй.
Я гляджу ў неба
Побач з ёй лунае светлы анёл.
Крыкну я ў неба:
Будзь з намі, калі сюды прывёў!
Будзь разам з намі,
Ахіні крылом нас, светлы анёл.
Будзь разам з намі,
Сярод бруду і вострых камянёў.
Будзь разам з намі,
Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй.
Будзь разам з намі
І не хавай ад нас вачэй.
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба,
Скажуць: ты прадвеснік новых падзей.
А што цябе чакае — крыж ці дарога ў неба?
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей?
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасцяў начэй.
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
Будзь разам з намі,
Але не трэба нам рабіць лягчэй.
Будзь разам з намі, —
І гэта ўсё, што трэба нам!

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists