У сэрцы тваiм ёсць пусты пакой, Дзе нiколi не рушыў лёд. Там не кранеш пены дзён рукой, Там не чулi пра Новы Год. Твой Авалон - за ружовым шклом, Ты не ведаеш, дзе ўваход. Ты не праб'еш гэты мур iлбом, Ты не здольны на крыгаход. Ты зноў загнаны ў кут, Ты - наведнiк сноў. Ты - назiральнiк тут, Ты прачнешся зноў. Кожнага дня ты руйнуеш гаць, Ты качаеш свой снежны ком. Кожную ноч ты кладзешся спаць, I шукаеш у сне свой дом. Ты зноў загнаны ў кут, Ты - наведнiк сноў. Ты - назiральнiк тут, Ты прачнешся зноў. ♪ Ты зноў загнаны ў кут, Ты - наведнiк сноў. Ты - назiральнiк тут, Ты прачнешся зноў. Ты зноў загнаны ў кут, Ты - наведнiк сноў. Ты - назiральнiк тут, Ты прачнешся зноў. Ты зноў загнаны ў кут, Ты - наведнiк сноў. Ты - назiральнiк тут, Ты прачнешся зноў.