Kishore Kumar Hits

Ulis - Як на далоні lyrics

Artist: Ulis

album: Танцы на даху


Мы ўсе шукалi цяпла,
Прыйшла зiма й мы йзноў па-за законам.
I нехта сьцiсьне кулак,
Бо выпаў сьнег i мы цяпер як на далонi.
I мы нiбы ганчакi
Iмкнем сярод начных палёў прэч ад пагонi.
На ўсе чатыры бакi
Пусьцiў нас той, хто бачыць нас як на далонi.
Мы не кранемся зямлi,
Ня ўбачым зор апошнiя коньнiкi поўнi.
Мы будзем жыць як жылi,
Пакуль мы тут, пакуль мы ўсе як на далонi.
Прабач за ўсё, што ня так.
Мы маем час забыцца на ўсе забароны.
Пакуль ня сьцiсьне кулак
Той, хто цяпер трымае нас... на далонi

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists