Kishore Kumar Hits

Ulis - Сады Антарктыды lyrics

Artist: Ulis

album: Танцы на даху


Плыве ў маiх вачах
Шэрае неба,
Сьнег ды імгла.
Я чакаю на сiвер,
Чакаю на сiвер.
Шарпак пад маёй нагой,
Кветкi пад сьнегам,
Дом пад iльдом.
Ты скажы мне "дабранач",
Скажы мне "дабранач",
Калi я пачую зноў
Водар садоў Антарктыды.
Наўсьцяж на маёй зямлi
Вечная сьцюжа,
Сьпеў белых вей.
Я малюю тут сонца,
Малюю тут сонца.
Пясок у маёй руцэ,
Цэгла ў сэрцы,
Iнь у крывi.
Ты спалi мае шаты,
Скажы мне "дабранач".
Калi я пачую зноў
Водар садоў Антарктыды.
Калi я пачую зноў
Водар садоў Антарктыды.

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists