Kishore Kumar Hits

Ulis - Цягнік на Нясьвіж lyrics

Artist: Ulis

album: Чужаніца


Я з ім сустрэўся у чыстым купэ,
У зваротнай дарозе.
Падобны тварам ён да мяне,
Стаіць на парозе.
З глытком кожным у шклянцы маёй
Гарэлкі ўсё болей.
Мой недапалак з зацягам даўжэе,
Ды гасне паволі.
Рушыць цягнік на Нясвіж
Ідзе дадому, бо... бо...
Я грэю каву, ды стыне яна,
І студзіць далоні.
Мне вандроўнік у вочы глядзіць.
Ён - коннік Пагоні.
- Пабач, - ён кажа, - аблокі плывуць
Насустрач ветру,
Дождж ад долу да неба ідзе,
Знікае у паветры...
Рушыць цягнік на Нясвіж,
Ідзе дадому.
За снежнем раптам прыйшоў лістапад
У зваротнай дарозе.
Чым больш п'ю я, чым больш палю -
Тым больш я цвярозы.
Я хутка ўбачу замак дзядоў,
Убачу касцёлы...
Дарма спрабуеш спыніць цягнік -
Я рыну пад колы.
Рушыць цягнік на Нясвіж,
Ідзе дадому.

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists