Kishore Kumar Hits

Ulis - Краіна ў кратах lyrics

Artist: Ulis

album: Чужаніца


Рака, што цячэ ля карчмы,
Ды каля моста мур.
Трынаццаць лiтар на iм -
У лiтарах смур.
Маёр, што той надпiс чытаў,
Адышоў нi з чым.
Можа меўся на ўвазе Нью-Ёрк
Бо старажытны Рым
Краiна ў кратах!
Краiна ў кратах!
Штодня фарбавалi мур,
Каб той лёзунг зьнiк.
Бо ён быў патрэбны ўсiм,
Як у боце цьвiк
Штодня працаваў маляр -
Працаваў дарма.
Надпiс бачны тут як i раней,
Ды рагатала карчма
Краiна ў кратах!
Краiна ў кратах!
Рака, што цячэ ля карчмы,
Ды каля моста мур.
Зараз чорная пляма на iм,
Пад плямай той смур.
Маўчаць тыя словы пад ёй
Ужо шмат гадоў.
Але ж кожны ведае, што
Пад чорнай плямай iзноў.
Краiна ў кратах!
Краiна ў кратах...
...Iзноў!

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists