Kishore Kumar Hits

Adarvirog - Adarvirog lyrics

Artist: Adarvirog

album: Kraj Padanniaŭ


Ішоў шляхціч лесам-полем, ён дамоў вяртаўся
На зямлі чужой хлапчына з ворагам змагаўся
Ды ішоў дадому шляхціч, моцна ён стаміўся
Па дарозе знайшоў вёску, ноччу там спыніўся
Ледзь ўвайшоў туды хлапчына - жыхары сказалі
Быццам недзе яны Д'ябла побач сустракалі
Ды няма жыцця ў вёсцы, пакуль побач Д'ябал
Нельга, каб жанчын ён гвалціў ды амбары спальваў
Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка
Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне
Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка
Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне
Дзень прайшоў, другі прайшоў, Д'ябал не з'яўляўся
Быццам пана маладога моцна ён спужаўся
Вось ужо і спаць збіраўся лыцар наш славуты
Бачыць ён ў сваім акне Д'ябала-паскуду
Ляснуў шабляй шляхціч - шабля паламалась
Д'ябал толькі рагатаў - грудзі уздымалісь
Моцна шляхціч раззлаваўся, ды за рог схапіўся
А нагой сваёю ляснуў між рагоў скаціне
Д'ябал рваўся, роў і біўся, ды агнём пляваўся
Але лыцар наш славуты нават не вагаўся
Ляснуў раз, другі, чацверты - рог і адваліўся
Д'ябал з енкам ды скуголлем ў Пекла праваліўся
Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка
Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне
Рогі Д'яблу абламай, лей туды вадзіцы
Там яна ў гарэлку пераўтварыцца
Будзем есці, будзем піці, ў вёсцы будзе шчасце
Будзем разам перамогу лыцара спраўляці

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists