Усе мы выйшлі з вялікага мора жыцця
I пойдзем туды,
Калі нехта зверху вырашыць,што
Ужо расталі нашыя льды.
Калі навальніцы сціхнуць і пройдуць дажджы,
Мы зноў станем тым,чым былі заўжды.
Сотні былі да нас, сотні будуць за намі,
А мы станем хвалямі, марскімі хвалямі,
Будзем біцца аб скалы, каб вы нас пазналі,
Тых, што раней дыхалі і спявалі.
Пам- прарам пам, пам –прарам пам,
Тых,што раней дыхалі і спявалі.
Нашы гарады захопяць тыя, што іх не будавалі,
А мы нічога не зробім, таму,што мы хвалі.
Але калі наша цярпенне выйдзе за межы,
Мы ўчынім шторм,патопім дом на ўзбярэжжы.
Каб вы таксама ведалі, мы ўсё адчуваем,
Але пакуль што мы спім, пакуль мы проста чакаем.
Сотні былі да нас, сотні будуць за намі,
А мы станем хвалямі, марскімі хвалямі,
Будзем біцца аб скалы, каб вы нас пазналі,
Тых,што раней дыхалі і спявалі.
Пам- прарам пам, пам- прарам пам,
Тых,што раней дыхалі і спявалі.
Пам прарам пам, пам прарам пам,
Тых,што раней дыхалі і спявалі.
Сотні былі да нас...
А мы станем хвалямі, марскімі хвалямі,
Будзем біцца аб скалы, каб вы нас пазналі,
Тых,што раней дыхалі і спявалі, дыхалі і спявалі.
Поcмотреть все песни артиста