Колер чырвоны заліў небасхіл І вочы падняў туды кожны. Пачаўся адлік жахлівых часін, Імгненне жыцця стаць можа апошнім. Не ведаеш ты, што лёс рыхтаваў Як ёсць, усё ты прымаеш Каб не ты, а вораг душу аддаў Мацней сваю зброю сціскаеш. Гартуй сваю волю Крывавы твой шлях! Гартуй сваю зброю На варожых шчытах! Хто здольны прайсці праз смяротную сечу Здабудзе славу зямную! А той хто ўпаў, з рук выпусціў меч Сабой з гонарам ахвяруе. Сонца схавалася, хмары счарнелі Ў прадчуванні трывожным: Незлічонае войска яны разглядзелі Але ж мы выстаяць зможам! Гартуй сваю волю Крывавы твой шлях! Гартуй сваю зброю На варожых шчытах! Трымай нас, Зямля! Падбадзёрвай, Вецер! Малі ў думках Багоў! Калі затрымаемся яшчэ ў гэтым свеце, Неаднойчы пральем захопнікаў кроў!