Kishore Kumar Hits

Aureli - Боль lyrics

Artist: Aureli

album: Боль


Ад яго не ўцячы нікуды
Ад яго не схавацца ніяк
Божа мой, на мяне паглядзі
І падай хоць які-небудзь знак
Ці ты любіш таго, кім я стаў?
Дай мне хлеба, налі мне віна
Ці паможа мне цела Хрыста?
Мая вельмі вялікая віна
Дай мне ўзгадаць, як калісьці было
Дай вярнуцца ў былое жыццё
Бо мне патрэбна як паветра яно
Не цаніў, не цаніў, не цаніў, ідыёт!
І ніхто мяне не разумее, ніхто
І ніхто мяне не зразумее, ніхто
Бо маю душу наскрозь працяла лязо
Бо калісьці я ўзяўся сам за яго
Я часам бачу свет
У якім я быў сабой
Усё сыйшло ў нябыт
Застаўся толькі
Боль
Божа ўсемагутны, паглядзі на мяне
Ці ты бачыш бездань у мяне ў душы?
Найцяжэйшы грэх ці адпусціш ты мне?
Адпусці, прашу, я не хачу болей жыць
І няма куда ад яго ўцячы
І няма таго, чым яго заглушыць
Божа, памажы мне, бо я на мяжы
Божа, памажы, я прашу, памажы
Я ў думках меў спакой
А ў сэрцы чуў любоў
Няма нічога больш
Застаўся толькі
Застаўся толькі
Застаўся толькі
Застаўся толькі
Застаўся толькі
Застаўся толькі
Боль
Боль

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists