(Ворагі народу!) Ворагі народу — не я і не ты У ворагаў народу металёвыя шчыты У ворагаў народу вадамёты і гранаты Ворагі народу гоняць нас за краты Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — У вагні пякельным, у вагні пякельным Ад ворагаў народу паўзе смурод Для ворагаў народу вораг — народ Яны яго прэсуюць, душаць і рэжуць І з тэлеэкрану ўтрапёна брэшуць Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — У вагні пякельным, у вагні пякельным Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — У вагні пякельным. (Ворагі народу!) (Ворагі народу!) (Ворагі народу!) (Ворагі народу!) Вочы ворагаў народу пустога пусцей Ворагі народу вучаць нашых дзяцей Ворагі народу раздаюць прысуды І ў газетах публікуюць свой радок паскудны Ворагі народу — не ты і не я У ворагаў народу ёсць таксама сям'я Яны ў выходны дзень выязджаюць на прыроду Яны лічаць што народ — вораг народу Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — У вагні пякельным, у вагні пякельным Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — У вагні пякельным, у вагні пякельным Гэта непазбежна, як закон прыроды — Жыць не будуць вечна ворагі народу У адзіным месцы іх чакаюць вельмі — На вагні пякельным грэецца патэльня (Ворагі народу!)