Паралельны свет здзіўляецца з нас Мы марнуем свае сілы і час Мы маўчым калі нам трэба крычаць Мы марудзім калі трэба пачаць Год за годам Год за годам Для сяброў на пагатове нажы Ды заўжды ў пашане нехта чужы Нам заўжды не пажадана імжыць Мы жывем нібы няхочацца жыць Год за годам Год за годам А пасля, калі сканчаецца час Так шкада нам неабачлівых нас Што жыццё жылі нібы не ўсур'ёз І заўсёды наракалі на лёс Год за годам Год за годам Год за годам Год за годам Год за годам Год за годам