Kishore Kumar Hits

Lavon Volski - ЖРЭА-ЖЭС lyrics

Artist: Lavon Volski

album: Куплеты і прыпевы


Ля рынку на аўтобусным прыпынку
Між бабак і аматараў віна
Стаяла, нібы сказкі Метэрлінка
Да феі ўся падобная яна
Я зразумеў: здзяйснілася нарэшце
Вось момант, для якога варта жыць
Між намі рэзка мільганула нешта
І пра жыццё мы сталі гаварыць
Пра тое, што высокая квартаплата
Пра графік адключэння вады
І што сантэхнік брудны і мардаты
І вечна п'яны, хоць не малады
Пра тое, як дажыць да капрэмонту
І перажыць яго паспрабаваць
Пра тое, што ў нас няма камфорту
А ў штатах ёсць — па фільмах іх відаць
Я запытаў: Нам, можа, па дарозе?
Бо я іду ў ЖЭС даведку браць
І згодна сваёй гжэчнае прыродзе
Гатовы вас туды суправаджаць
І гэта ж толькі трэба
Мне не шанцуе спрэс
Яна ішла ў ЖРЭО
А я ішоў у ЖЭС
У сэрцы ўсё гарэла —
Хоць клічце МЧС
Яна пайшла ў ЖРЭО
А я пайшоў у ЖЭС
Я ўвесь афанарэлы
Я азвярэлы ўвесь
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭО
А я пайшоў у ЖЭС
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭО
А я пайшоў у ЖЭС
Вот ідзіце вы ў ЖРЭО
А я пайшоў у ЖЭС
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭО
Я пайшоў у ЖЭС

Поcмотреть все песни артиста

Other albums by the artist

Similar artists