Панаехала гасцей з іншаземных абласцей
Не няправільна: гасцёў з іншаземных абласцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
Сі сіньёра, уі мадам прахадзіце гаспада
Вось прыехалі яны і паненкі і паны
У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
(Дзесьці штосьці)
Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць не хочуць
А з музэю госці ўпотай знеслі пару кулямётаў
Кажуць гэта нам карысна ўзмаганне з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці
(Гэта госці)
♪
Любяць госці самагонку маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі гэта ўсё па глабалісцку
Вось развітвацца ўжо час што ж чакайце ў госці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці
Поcмотреть все песни артиста