Pardon, je ne parle pas français.
Кавярня, прыцемкі, абсэнт...
Мігціць наперадзе растаньне,
I сьвечка на стале згасае...
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна,
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне,
І водар растаньня,
Палынны напой — абсэнт.
Усё ў жыцьці не назаўжды.
Праходзяць летнія дажджы.
Усё мінае, ўсё зьнікае,
Тугою зьменіцца каханьне.
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна,
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне,
І водар растаньня,
Палынны напой — абсэнт.
Французы кажуць: c'est la vie
Я буду жыць, і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту
І пах растаньня і абсэнту.
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна,
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне,
І водар растаньня,
Палынны напой — абсэнт.
Поcмотреть все песни артиста