Па тэлевізары упарта Віншуюць зь сёмым лістапада І паўтараюць "Ленін, Сталін". Сваім вы Сталіным дасталі! Таварыш маўзэр! А хто яшчэ? Таварыш Мао, Таварыш Чэ. Туман, прамоклыя альтанкі. Па плошчы ціха едуць танкі. У тэлевізары Дзяржынскі. Нам без Дзяржынскага пажыць бы! Таварыш маўзэр! А хто яшчэ? Таварыш Мао, Таварыш Чэ. Для кагосьці рэвалюцыя - маўзэр і наган, Для кагосьці рэвалюцыя - душэўны стан, Для кагосьці рэвалюцыя - калектыўны дурман. Для кагосьці рэвалюцыя - спосаб зарабіць, Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць, Для кагосьці рэвалюцыя - сьвятло, што ў цемры гарыць. Таварыш маўзэр! А хто яшчэ? Таварыш Мао, Таварыш Чэ.