Ідуць па краіне, нібыта краіна чужая Пачварныя гімны паўсюдна спяваць прымушаюць І маюць загад, што ні кроку назад І мроіцца ім, што наўкол Сталінград І зробяць дакладна Усё тое, што ім загадаюць Go home! (Go home!) Go home! (Go home!) Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях Пад зоркай-палынай, гадуе свае пакаленні І нехта бяжыць, каб спакойна дажыць А нехта згаджаецца моўчкі служыць Для гэтага трэба забыцца нарэшткі сумлення Go home! (Go home!) Go home! (Go home!) Go home! (Go home!) А як ты паглядзіш у вочы магутнаму богу?! Ці проста таму, каму ты перакрэсліў дарогу? Ты скажаш: Камрад, я выконваў загад! А быў жа ж загад, каб ні кроку назад А быў жа ж загад, каб ніколі нікому нічога Go home! (Go home!) Go home! (Go home!) Go home! (Go home!) Go! Go! (Go home!)