І пачую зноў голас твой
Знай, мая любоў, я з табой
Я з табой, а ты, а ты са мною
Як дзве зорачкі ў адной
У бацькоўскім кутку, краі слынных бароў
Помню ўсмешку тваю, позірк ясны без слоў
Выйду ўранку зару сустракаць за сялом
Тваіх рук, мілых рук прыгадаю цяпло
І пачую зноў голас твой
Знай, мая любоў, я з табой
Я з табой, а ты, а ты са мною
Як дзве зорачкі ў адной
У бацькоўскім кутку водар зёлак лясных
Я ўдыхаю і п'ю, нібы з вуснаў тваіх
Ціхі ветрыка лёт, што галубіць зямлю
Як дыханне тваё, пераймаю, лаўлю
І пачую зноў голас твой
Знай, мая любоў, я з табой
Я з табой, а ты, а ты са мною
Як дзве зорачкі ў адной
♪
Прыдзе зорная ноч, цішай дол ахіне
Сваіх воч, карых воч, не адводзь ад мяне
І праз далечаў даль, і скрозь морак начны
Я змагу расказаць, што мне скажуць яны
І пачую зноў голас твой
Знай, мая любоў, я з табой
Я з табой, а ты, а ты са мною
Як дзве зорачкі ў адной
І пачую зноў голас твой
Знай, мая любоў, я з табой
Я з табой, а ты, а ты са мною
Як дзве зорачкі ў адной
Як дзве зорачкі ў адной
Поcмотреть все песни артиста