П'юць піва мястэчкі П'юць піва і вёскі І паньства статэчна І люд вельмі просты П'е піва і худы П'е піва і тлусты І дзед сіваброды І хлопак бязвусы І з куфляў у страўнікі Ллецца вясёла Напой старадаўні Вада, хмель і солад П'юць піва краіны П'юць піва народы І граф пры каміне І злодзей бязродны П'юць піва паненкі П'юць піва панове За талер старэнькі І за злоты новы І з куфляў у страўнікі Ллецца вясёла Напой старадаўні Вада, хмель і солад П'е піва епіскап П'е піва бязбожнік Прафесар за кніжкай Шкаляр-падарожнік П'юць піва сяляне П'юць піва рыцэжы Цыгане ў стане Татары на межах І з куфляў у страўнікі Ллецца вясёла Напой старадаўні Вада, хмель і солад